Палітыка Палітыка

Літва і беларуская апазіцыя прайгралі: БелАЭС чакае ядзернае паліва

Крыніца малюнка: sonar2050.org
 

Будаўніцтва Беларускай АЭС падыходзіць да фінішу. У гэтым месяцы чакаецца загрузка ядзернага паліва ў першы энергаблок, якi да канца года павінен быць выведзены на праектную моц. Будаўніцтву атамнай станцыі ў Астравецкім раёне Беларусі некалькі гадоў адчайна спрабавалі перашкаджаць суседняя Літва і яе аднадумцы сярод беларускай апазіцыі, але ў іх нічога не атрымалася: праект БелАЭС амаль што рэалізаваны.

Апаненты будаўніцтва АЭС у сваёй аргументацыі спрабавалі выкарыстаць так званы «чарнобыльскі сіндром», распаўсюджаны ў беларускім грамадстве пасля выбуху на ЧАЭС, у выніку якога ў той ці іншай ступені была забруджана чвэрць тэрыторыі рэспублікі, у першую чаргу ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Раней чарнобыльскую праблематыку актыўна выкарыстоўваў Беларускі народны фронт (БНФ) - па сутнасці, «калыска» для ўсёй беларускай апазіцыі. «Чарнобыльскі шлях» з'яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў, якое штогод праводзiцца беларускай апазіцыяй 26 красавіка, у гадавіну чарнобыльскай катастрофы.

У мінулым годзе апазіцыя распачала яшчэ адну акцыю - «Астравецкі шлях» (Астравец - горад, каля якога будуецца Беларуская АЭС), якая праводзілася на 26 дзень кожнага месяца ў розных беларускіх гарадах. Асаблівага поспеху яна, аднак, не набыла: на акцыі збіралася ў лепшым выпадку некалькі дзясяткаў чалавек.

Няўдача «Астравецкага шляху» сведчыць, што спроба апазіцыі выкарыстаць «чарнобыльскі сіндром» ў беларускім грамадстве была памылковай.

Выклiкаць масавую негатыўную рэакцыю на будаўніцтва АЭС так і не атрымалася. З часу Чарнобыльскай катастрофы становiшча ў беларускiм грамадстве радыкальна змянілася.

Беларускія апазіцыянеры праводзяць акцыю «Чарнобыльскі шлях» / Фота: naviny.byБеларускія апазіцыянеры праводзяць акцыю «Чарнобыльскі шлях» / Фота: naviny.by

На мяжы 1980-1990-х гадоў успаміны пра Чарнобыль былі свежыя, а ў спалучэннi з агульным сацыяльна-эканамічным крызісам яны выклiкалi рост грамадскай незадаволенасцi. Усё гэта спрыяла таму, што БНФ у свой час збіраў шумныя і досыць шматлікія мітынгі. Аднак з часоў Чарнобыля прайшло больш за трыццаць гадоў, тэма страціла актуальнасць, а для маладога пакалення радыяцыйная пагроза з'яўляецца хутчэй абстракцыяй.

Усё гэта адлюстроўвае агульны крызіс беларускай апазіцыі, якая так і не здолела выйсцi з «шынелі БНФ» i засталася на iдэйным узроўні 1990-х гг.

Таму зразумела, чаму многія апаненты будаўніцтва АЭС замест тэматыкi «чарнобыльскага сіндрому» пачынаюць выкарысоўваць аргументы палітычнага і эканамічнага характару. Яны эксплуатуюць тэму «расiйскай пагрозы», падкрэслiваюць, што АЭС будуецца па расійскім тэхналогіям і на расійскія крэдыты, што павялiчвае залежнасць ад Масквы. Аднак гэты аргумент пераканаўчы хіба што для саміх апазіцыйных актывістаў.

Беларусь - усё ж такі не Літва і не Польшча, дзе «рускім мядзведзем» можна сур'ёзна напалохаць многіх.

Фота: souzveche.ruФота: souzveche.ru

Аргументы эканамічнага характару на першы погляд выглядаюць больш пераканаўчымі. Іх можна падзяліць на дзве групы. Па-першае, не зусім зразумела, куды падзець лішкі энергіі, калі АЭС выйдзе на праектную моц. Па-другое, якой будзе цана абслугоўвання АЭС, у прыватнасці, перапрацоўкі і захоўвання адпрацаванага паліва.

Галоўнай ахілесавай пятай будучай АЭС сапраўды з’яўляюцца перспектывы экспарту залішняй электраэнергіі. Беларускі бок з самага пачатку разглядаў АЭС не толькі як лакаматыў мадэрнізацыі беларускай эканомікі, але і як праект, арыентаваны на экспарт. У якасці асноўнага кірунку экспарту разглядаліся краіны Балтыі. Напэўна, гэты факт спрыяў выбару пляцоўкі для будаўніцтва станцыі: не на ўсходзе краіны, як планавалася спачатку, а ў Гродзенскай вобласці, на мяжы з Літвой, у непасрэднай блізкасці да патэнцыйных спажыўцоў.

Аднак негатыўнае стаўленне Літвы да самой ідэі экспарту беларускай электраэнергіі не спрыяе рэалiзацыi гэтых планаў.

Афіцыйны Вільнюс на мiжнародным узроўнi выказвае заклапочанасць тэмай бяспекі Беларускай АЭС i адмаўляецца ад закупак электраэнергіі ў галоўнага «саюзніка Масквы».

Акрамя гэтага, Літва падтрымлівае інфармацыйную кампанію, якая праводзiцца супраць АЭС у Беларусі. У гэтым сэнсе Беларускай АЭС вельмі не пашанцавала з ідэалагічнай і геапалітычнай кан'юнктурай. На пачатку праекта здавалася, што прагматычнае супрацоўніцтва пераважыць ідэалагічныя супярэчнасці. Але з узнiкненнем ўкраінскага крызісу ўсе інфраструктурныя і энергетычныя праекты, якiя звязваюць краіны ЕС і ЕАЭС, апынуліся пад магутным ідэалагічным ударам.

У Прыбалтыцы ідэя «энергетычнай незалежнасці» ад Расiі і яе саюзнікаў перамагла эканамiчную мэтазгоднасць. Гэтым скарысталiся энергетычныя кампаніі ЕС, якія імкнуцца да манапольнага кантролю энергетыкi краін Балтыі i абгрунтоўваюць гэта неабходнасцю інтэграцыі еўрапейскага энергетычнага рынку.

Фота: Тэлескоп | навіны БеларусіФота: Тэлескоп | навіны Беларусі

У гэтай сувязі будаўніцтва БелАЭС сапраўды будзе спрыяць больш глыбокаму ўключэнню беларускай эканомікі ў інтэграцыйныя сувязі на ўсходзе. Адсутнасць зацiкаўленасцi Літвы і ЕС да Беларускай АЭС абумоўлена тым, што яны разглядаюць тэрыторыю Беларусі выключна з пункту гледжання транзiту сыравiны, а таксама магчымага геапалітычнага супрацьпастаўленьня Расiі.

Менавіта таму на Захадзе крытыкуецца ўвесь беларускі прамысловы комплекс, якi патрабуе кааперацыi з Расiяй і не дазваляе ажыццявіць трансфармацыю Беларусі ў пажаданым для Захада кірунку.

Беларуская АЭС стварае новыя магчымасцi для еўразійскай кааперацыі. Маладая атамная энергетыка Беларусі залежыць ад міжгаліновых сувязяў з Расiяй, а залішнія энергетычныя моцнасцi патрабуюць маштабных інвестыцый у беларускую эканоміку.

Неабходныя рэсурсы сёння могуць прыйсці толькі з усходу - з Расіі і Кітая.

У гэтым кантэксце на сённяшнi дзень найбольш актуальнай з’яўляецца задача нармалізацыі беларуска-расійскіх адносін і больш дакладнае вызначэнне фармату міждзяржаўнай інтэграцыі.

Артыкул даступны на іншых мовах: