Палітыка Палітыка

Чыім інтарэсам служаць беларускія дыяспары на Захадзе?

Крыніца малюнка: facebook.com
 
У ходзе нядаўніх «пратэстаў супраць інтэграцыі з Расiяй», якія прайшлі ў Мінску 7-8 снежня, адзначыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Яны правялі аналагічную акцыю каля консульства РФ у Нью-Ёрку. Як і мерапрыемствы ў Мінску, акцыя не ўразіла сваёй шматлікасцю - сабралася невялікая група людзей з плакатамі на беларускай і англійскай мовах, нярэдка абразлівага зместу. Тым не менш беларуская дыяспара за мяжой заявіла пра сябе ў інфармацыйнай прасторы і прымусіла задумацца, чыім інтарэсам служаць арганізацыі беларусаў на Захадзе.

Да нядаўняга часу феномен «беларускай дыяспары» заставаўся выключна перыферыйнай з'явай і не аказваў практычна ніякага ўплыву на ўнутранае жыццё Беларусі. Гэтым рэспубліка даволі моцна адрознівалася ад сваіх суседзяў, краін Прыбалтыкі і Украіны, дзе прадстаўнікі замежнай дыяспары сталі неад'емнай часткай палітычнага пейзажу і крыніцай шматлікіх канфліктаў і супярэчнасцяў.

У краінах Прыбалтыкі выхадцы з эміграцыі нават паспелі пабыць на чале гэтых дзяржаў (Валдас Адамкус, Вайра Віке-Фрэйберга, Тоомас Хендрык Ільвес). На Украіне прадстаўнікі ўрада Украінскай народнай рэспублікі ў выгнанні ў пачатку 1990-х сімвалічна перадалі ўладу тагачаснаму прэзідэнту Леаніду Краўчуку. Тым самым Украіна прызнала сваю пераемнасць УНР і легітымізавала ўмяшальніцтва замежнай дыяспары ў свае ўнутраныя справы.

З тых часоў выхадцы з амерыкана-канадскай эміграцыі пазапаўнялі шматлікія ўкраінскія НДА, якія ў тым ліку бралі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы першага і другога Майдану, а ў школах дзяцей сталі вучыць гісторыі па падручніках канадскага эмігранта Арэста Субцельнага.

Пасля 2014 прадстаўнікі эміграцыі апынуліся і на ўрадавых пасадах.

Прэзідэнт УНР у выгнанні Мікалай Плавюк і Леанід Краўчук / Крыніца: ukrinform.comПрэзідэнт УНР у выгнанні Мікалай Плавюк і Леанід Краўчук / Крыніца: ukrinform.com

У Беларусі прадстаўнікі нацыяналістычнай эміграцыі таксама спрабавалі ўплываць на палітычныя працэсы. У 1993 годзе, на піку "нацыянальнага адраджэння", рэспубліку наведаў тагачасны кіраўнік Рады БНР Язэп Сажыч, які прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-гадовага юбілею абвяшчэння гэтай віртуальнай дзяржавы. Аднак пасля 1994 года, калі да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, кантакты з эміграцыяй спыніліся, а Рада БНР апынулася ў жорсткай апазіцыі да дзеючай беларускай улады.

Аднак у апошні час зноў назіраюцца спробы наладзіць масты паміж Беларускай дзяржавай і замежнай дыяспарай.

Улетку 2017 года ў Мінску адбыўся VII з'езд беларусаў свету, у якім прыняў удзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Характэрна, што мерапрыемства праходзіла пад бел-чырвона-белымі вымпеламі з гербам «Пагоня». Тады ж у цэнтры Мінска, каля Траецкага прадмесця, быў усталяваны помнік беларусам замежжа.

Логіка гэтых дзеянняў абумоўлена імкненнем задзейнічаць беларусаў замежжа ў якасці правадыроў інтарэсаў і лабістаў Беларускай дзяржавы.

У прынцыпе, падобным чынам свае адносіны з замежнымі дыяспарамі будуюць многія краіны.

Макей выступае на VII з'ездзе беларусаў свету / Фота: nn.byМакей выступае на VII з'ездзе беларусаў свету / Фота: nn.by

Улічваючы спецыфічны характар значнай часткі так званага беларускага замежжа, ёсць рызыка, што менавіта дыяспара паспрабуе навязаць Беларускай дзяржаве свае інтарэсы і сваё бачанне далейшага развіцця.

Фарміраванне беларускай дыяспары ў значнай меры звязана з развіццём беларускага нацыяналізму, бо самавызначэнне эмігрантаў як беларусаў і фарміраванне нейкіх супольнасцяў на гэтай аснове патрабавала наяўнасці пачуцця нацыянальнай адасобленасці ад усіх іншых выхадцаў з былой Расійскай імперыі і СССР.

Аднак вялікая колькасць беларусаў, па тых ці іншых прычынах вымушаных пакінуць радзіму, не адасабляла сябе ад асноўнай масы эмігрантаў і станавілася неад'емнай часткай рускага, а не адасоблена-беларускага замежжа.

Гэты раскол у асяроддзі беларускіх выхадцаў за мяжой вельмі яскрава пазначыў, мабыць, самы выдатны дзеяч рускай эміграцыі беларускага паходжання Іван Саланевіч: «Я - стопрацэнтны беларус. Так бы мовіць, "здраднік радзіме" па незалежніцкім азначэнні. Нашых уласных беларускіх незалежнікаў я ведаю як аблупленых. Уся гэтая самастойнасць не ёсць ні перакананне, ні любоў да роднага краю - гэта ёсць некалькі асаблівы комплекс непаўнавартасці: даволі вялікія пажадлівасці і вельмі малая патэнцыя - на рубель амбіцыі і на грош амуніцыі».

Яшчэ адзін значны эмігрант беларускага паходжання, філосаф Мікалай Лоскі, таксама лічыў сябе рускім і вельмі няўхвальна адклікаўся пра беларускі «сепаратызм»: «Свядомасць таго, што беларус ёсць рускі, мне добра знаёма, таму што я сам беларус, які нарадзіўся ў Дзвінскім павеце Віцебскай губерні у мястэчку Крэслаўка на беразе заходняй Дзвіны. Вучачыся ў Віцебскай гімназіі, я ва ўзросце дванаццаці гадоў чытаў кнігу "Віцебская даўніна" (1883 г.), якая толькі што з'явілася. З яе я даведаўся аб некалькіх стагоддзях барацьбы беларусаў за сваю рускасць і праваслаўе. З тых часоў мне стала ясна, што называнне сябе беларусам мае геаграфічнае значэнне, а этнаграфічна для беларуса натуральна ўсведамляць сябе рускім, грамадзянінам Расіі».

Беларуская нацыяналістычная эміграцыя на Захадзе

Касцяком беларускай эміграцыі стала нацыяналістычная інтэлігенцыя, якая ўдзельнічала ў стварэнні праекта БНР ці актыўна яму спачувала і якая не прыняла савецкую ўладу і беларускую дзяржаўнасць у варыянце БССР. У міжваенны перыяд прадстаўнікі гэтага напрамку ў асноўным жылі ў Еўропе, у Чэхаславакіі і Польшчы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія з іх вярнуліся ў Беларусь у абозах нямецкіх войскаў і сталі часткай акупацыйнай адміністрацыі, спрабуючы прасоўваць у яе рамках свой «нацыянальны» парадак.

Пасля вайны вялікая частка тых калабарацыяністаў, хто выжыў, трапіла ў ЗША і Канаду, дзе яны актыўна ўключыліся ў палітыка-ідэалагічную барацьбу супраць СССР.

Вядома, беларуская дыяспара апынулася куды больш малалікай і менш выразнай на фоне украінскіх «братоў па зброі».

Тым не менш тут працягвае функцыянаваць так званая Рада БНР, якая вызначае сябе як беларускі ўрад у выгнанні, а яе кіраўнік Івонка Сурвіла рэгулярна выступае са зваротамі да грамадзян Беларусі падобна сапраўднаму кіраўніку дзяржавы.

Вызначэнню «спадарыні Івонкі» у якасці альтэрнатыўнага «лідэра нацыі» дапамагаюць і беларускія нацыяналістычныя рэсурсы, якія рэгулярна бяруць у яе інтэрв'ю па тых ці іншых пытаннях.

Акрамя гэтых «зуброў» беларускай дыяспары, якія ніколі не жылі ні ў Беларускай ССР, ні ў сучаснай Беларусі, шэрагі нацыяналістычнай эміграцыі папоўнілі і многія прадстаўнікі беларускай апазіцыі, якія выехалі за мяжу з-за канфлікту з цяперашняй уладай. Сярод іх Зянон Пазняк, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і іншыя.

Акрамя таго, шэрагі беларускай эміграцыі актыўна папаўняюцца моладдзю, якая выязджае з Беларусі па розных адукацыйных праграмах і грантах, і атрымлівае ў іх рамках адпаведную ідэалагічную апрацоўку.

Гэта свайго роду маладая контрэліта, якая ў будучыні можа прыняць актыўны ўдзел у тым ці іншаым сцэнары змены ўлады. «Антыінтэграцыйныя» акцыя ля расійскага консульства ў Нью-Ёрку была арганізаваная менавіта маладымі беларусамі.

Аналагічным чынам маладыя актывісты з дыяспары ў свой час дамагліся ўсалявання беларускамоўных надпісаў на помніку Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі.

Беларусы Польшчы

У шэрагу раёнаў Падляскага ваяводства Польшчы пражывае, бадай, самая буйная замежная абшчына беларусаў. Іх не зусім правамерна называць дыяспарай, бо гэта карэнныя жыхары гэтых месцаў, якія апынуліся адарванымі ад асноўнага этнічнага арэала ў выніку таго перадзелу палітычных межаў, што адбываўся ў ХХ стагоддзі.

Беларусаў у Польшчы значна менш, чым палякаў у Беларусі. Іх налічваецца толькі каля 20 тысяч, і абшчына імкліва скарачаецца з прычыны асіміляцыі.

Беларуская дзяржава падтрымлівае рэгулярныя кантакты з польскай суполкай. У прыватнасці, яе прадстаўнікі запрашаюцца на Усебеларускі народны сход, які праводзіцца раз у пяць гадоў (звычайна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў) і дзе беларуская ўлада сімвалічна дае справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці і пазначае планы развіцця на наступную пяцігодку.

Зразумела, сярод польскіх беларусаў дзейнічаюць і разнастайныя нацыяналістычныя аб'яднанні (у прыватнасці, польскае радыё «Рацыя» шмат у чым арыентаванае менавіта на беларусаў Падляшша). Аднак увогуле польскія беларусы ў палітычным сэнсе досыць пасіўныя.

Меркавана, сярод іх па-ранейшаму дастаткова распаўсюджаныя русафильскія пачуцці і арыентацыя на рускую культуру. У немалой ступені гэтаму спрыяе тое, што беларусы Падляшша так і не прайшлі праз горан савецкай нацыянальнай палітыкі.

Куды больш актыўная ў Польшчы палітычная эміграцыя з самой Беларусі, бо Варшава застаецца адным з галоўных пунктаў зборкі для беларускай апазіцыі, і менавіта тут праходзіць навучанне палітычна актыўная моладзь.



Артыкул даступны на іншых мовах: