Латвійскія вытворцы спіртнога просяць абмежаваць увоз на тэрыторыю ЕС алкаголю, які выраблены ў Беларусі. Тым часам у Літве скардзяцца на тое, што маштабны імпарт біяпаліва з "апошняй дыктатуры Еўропы" разбалансаваў мясцовы рынак і нанёс урон айчынным кампаніям. Зразумела, пра барацьбу за правы чалавека ў дадзеным выпадку гаворка не ідзе: санкцыйныя механізмы становяцца проста шырмай для штучнага абмежавання канкурэнцыі і лабіравання нечых бізнес-інтарэсаў.
У Латвіі нейкі вытворца алкаголю звярнуўся адразу ў некалькі міністэрстваў з прапановай абмежаваць імпарт і транзіт спіртных напояў з Беларусі. Назву кампаніі прэса не згадвае, затое яскрава выкладае сутнасць яе прэтэнзій: танная «дыктатарская» прадукцыя ў Еўропе карыстаецца попытам, ствараючы канкурэнцыю мясцовым бізнэсмэнам.
Так, напрыклад, у Латвіі дзейнічае прадстаўніцтва дзяржаўнага канцэрна "Белдзяржхарчпрам", які кіруе алкагольным холдынгам "Мінск Крышталь". Аб'ёмы яго продажаў у прыбалтыйскай рэспубліцы растуць, восенню мінулага года фірма пераехала на новы склад у вёсцы Марупэ на паўднёвы захад ад Рыгі. Як такое магчыма? На думку ананімнага "стукача", рэжым Лукашэнкі проста субсідуе вытворчасць спіртных напояў. Алкаголь атрымліваецца танным і выцясняе з рынку канкуруючую латвійскую прадукцыю.
«Сітуацыі несупастаўныя, таму што ў Еўрасаюзе дакладна вызначана, наколькі моцнай можа быць падтрымка з боку Латвіі ці любой іншай краіны і ў які момант проста нельга даваць больш грошай кампаніям. І тым самым ствараецца няроўная сытуацыя. Беларусь павінна пачаць з таго, што практычна ўся яе эканоміка субсідуецца Расіяй, як прыродным газам, пастаўкамі сырой нафты, так і атамнай электрастанцыяй, якая была пабудавана фактычна па расійскіх тэхналогіях і з расійскім крэдытам», - скардзіцца навуковы супрацоўнік Латвійскага інстытута міжнароднай палітыкі.
Гучыць як рэклама "краіны-агрэсара". Дзякуючы канструктыўным адносінам з Расіяй Лукашэнка здолеў забяспечыць сваёй эканоміцы канкурэнтныя перавагі, якіх пазбаўлена Прыбалтыка.
Ва ўяўленні латвійскага бізнэсу гэта, вядома, абуральная несправядлівасць. Калі ў суседа ёсць танны газ, нафта і атамная энергетыка, то суседа трэба абкласці гандлёвымі абмежаваннямі.
«Статыстыка Службы дзяржаўных даходаў паказвае, што аб'ём алкаголю, які імпартуецца з Беларусі, працягвае расці на працягу апошніх двух гадоў. Выбраўшы тавары ў мытнай сістэме толькі з кодам, які абазначае гарэлку, можна ўбачыць, што ў 2020 годзе ў Латвію з Беларусі было ўвезена 1 452 000 літраў. Але ў 2021 годзе іх будзе 2284000», - піша выданне Nekā personīga. І задаецца пытаннем: ці можна дазваляць беларускім дзяржкампаніям запаўняць краіны ЕС танным алкаголем, калі Лукашэнка нібыта стварае "пагрозу бяспецы ў рэгіёне"?
Журналістаў, праўда, не бянтэжыць, што неназваны прадпрымальнік заварочвае свае прэтэнзіі ў санкцыйнае «упакаванне». Калі Беларусь сапраўды ўшчамляе латвійскіх вытворцаў алкаголю, то ў адносінах да яе трэба праводзіць антыдэмпінгавае расследаванне.
Але сёння ЕС распрацоўвае прынцыпова іншыя санкцыі супраць Беларусі - яны з'яўляюцца інструментам барацьбы за "свабоду", "дэмакратыю" і "правы чалавека". Пры чым тут інтарэсы асобна ўзятых бізнесменаў?
Падобная гісторыя разгортваецца ў Літве. Тут церпяць мясцовыя вытворцы біяпаліва, якія не вытрымліваюць канкурэнцыі з экспарцёрамі з суседняй краіны. Іх незадаволенасць падтрымлівае Міністэрства энергетыкі: «Мы заўсёды прытрымліваліся пазіцыі, што зніжэнне долі мясцовых вытворцаў на літоўскім рынку не адпавядае інтарэсам спажыўцоў цяпла. Мы не можам дапусціць, каб кошт на цеплыню ў Літве залежаў ад рашэнняў урада Беларусі».
Слушнае пытанне: якім чынам імпарт танных энергарэсурсаў можа «не адпавядаць інтарэсам спажыўцоў»? Гэтае сцвярджэнне зможа аспрэчыць любы школьнік, знаёмы з асновамі эканомікі.
Па дадзеных таго ж міністэрства, у 2019-2021 гадах на долю Беларусі прыходзілася ад 30% да 40% літоўскага імпарту біяпаліва. Гэта значыць, Лукашэнка пры ўсім жаданні не зможа «падмяць» пад сябе гэты рынак - у яго няма манаполіі.
Ёсць толькі магчымасць прапаноўваць літоўцам драўняныя гранулы і пелеты па больш "дэмакратычных" коштах, чым у іншых пастаўшчыкоў.
«Калі ў Літву масава завозілі беларускую прадукцыю, нашыя прадпрыемствы разараліся, распрадавалі абсталяванне і проста пакідалі гніць у лесе так званае "зялёнае золата", з якога робяць дранку, прыдатную для біяпаліўных катлоў», - дырэктар Асацыяцыі прыватных лесаўласнікаў Літвы Айдас Піварунас.
Здавалася б, суцэльна рынкавая сітуацыя. Адны вытворцы разараюцца, іншыя выходзяць "у дамкі", канкурэнцыя спрыяе зніжэнню коштаў. Але ў выпадку з Беларуссю ў тых, хто прайграе, з'явіўся козыр у рукаве. Цяпер яны могуць даказваць, што імпарт тавараў з "апошняй дыктатуры Еўропы" ледзь не падрывае нацыянальную бяспеку Літвы.
У мінулым годзе ўрад рэспублікі ўжо разглядаў пытанне абмежавання закупак біяпаліва з трэціх краін. Вытворцам цяпла хацелі ўсталяваць верхнюю планку імпарту на ўзроўні 20%. Прычым аўтары ініцыятывы выкарыстоўвалі тую ж антылукашэнкаўскую рыторыку: маўляў, цана на цяпло не павінна залежаць ад палітычных рашэнняў замежных дзяржаў. Асабліва калі гэтымі дзяржавамі кіруюць "дыктатары"…
Яшчэ пару гадоў таму канкурэнты беларускіх вытворцаў у Прыбалтыцы маглі хіба што праклінаць сусветную несправядлівасьць. А потым Лукашэнка ператварыўся ў ворага ўсяго заходняга свету.
Чаму б не скарыстаць гэта для штучнага абмежавання імпарту тавараў з Беларусі ў мэтах асабістага ўзбагачэння?
Шырма барацьбы за "дэмакратыю" прыкрывае не толькі палітычныя інтарэсы прыбалтыйскіх эліт, якія шукаюць спосабы самазацвердзіцца на знешняй арэне. У гэтай мутнай вадзе ловяць рыбу і прадстаўнікі бізнэсу. Прычым робяць гэта адкрыта.