Усебеларускі народны сход даў афіцыйны старт працэсу падрыхтоўкі новай Канстытуцыі Беларусі, якая павінна быць зацверджана на ўсенародным рэферэндуме, аналагічным гістарычным рэферэндумам 1995-1996 гадоў, якія стварылі сучасную Беларусь. Беспрэцэдэнтны па маштабе крызіс жніўня мінулага года ізноў стварыў неабходнасць ўсенароднага адказу на фундаментальныя пытанні пра Беларусь. Аналітычны партал RuBaltic.Ru абраў 4 пытанні, адказы на якія вызначаюць лёс Беларусі і беларусаў.
Хто такія беларусы?
Рэфэрэндум 1995 году даў адназначны адказ на гэтае пытанне. Тады 83% удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі за дзяржаўны статус рускай мовы, якая з'яўляецца роднай мовай беларусаў нароўні з беларускай.
Гэта значыць беларусы - гэта рускія, якія маюць сваю гістарычна абумоўленую культурную спецыфіку, застаючыся часткай трыадзінага рускага народа.
У гісторыі палітычнай думкі адпаведнае вучэнне называецца заходнерусізм. Калі беларускае грамадства хоча палітычнай устойлівасці і гарантый стабільнага развіцця дзяржавы, то яго асноўныя палажэнні трэба замацаваць у Канстытуцыі. Гэта паставіць кропку ва ўсіх дэструктыўных гістарычных спрэчках. Беларусь - гэта руская дзяржава, якая выйшла з Старажытнай Русі і разам з Расіяй і Украінай з'яўляецца часткай ўсходнеславянскага блока.
Ці ўжо тады замацаваць супрацьлеглы ідэалагічны базіс. З усімі вынікаючымі наступствамі. Беларусь - гэта гістарычная перыферыя Польшчы, якая ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай заўсёды супрацьстаяла «маскалям» і павінна супрацьстаяць ім далей у складзе ЕС і НАТА.
Зразумела, прыняцце гэтай ідэалогіі маментальна знішчыць Беларускую дзяржаву ў яе цяперашнім выглядзе.
Але яе павольна падточвае і цяперашняя гуманітарная тактыка, калі, з аднаго боку, беларусы - гэта "рускія са знакам якасці”, з другога –заснавальнік польскай літаратурнай мовы Адам Міцкевіч - «вялікі беларускі паэт», а змагар за незалежнасць Польшчы Тадэвуш Касцюшка - « вялікі беларускі герой ». Таму трэба вызначацца.
Адкуль ідзе Беларусь?
На гэтае пытанне таксама даў ясны адказ рэферэндум 1995 года. На ім 75% беларусаў выказаліся за адмову ад сімволікі Беларускай народнай рэспублікі (бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня") на карысць перайначаных сімвалаў Савецкай Беларусі.
Тым самым беларусы аддалі перавагу пераемнасці з Беларускай ССР, створанай на платформе ідэй саюза і дружбы народаў, пераемнасці з БНР, абвешчанай пад патранажам нямецкай акупацыйнай адміністрацыі на аснове беларускага нацыяналізму.
За мінулую чвэрць стагоддзя яснасць гэтага выбару страцілася. З нацыяналістычнага ідэйнага падполля ў навуковую сферу і адукацыю пракралася маргінальная міфалогія пра Вялікае княства Літоўскае як першую дзяржаву беларусаў, пра правапераемства Беларусі і ВКЛ. Нават Рэч Паспалітую, у якой беларускіх праваслаўных сялян прыгнятала польская шляхта, сталі называць адной з формаў беларускай дзяржаўнасці.
Вынікам сталі і рэабілітацыя ў вачах насельніцтва бел-чырвона-белага сцяга, і тое, што многія былыя прыхільнікі Лукашэнкі, а таксама моладзь, якая вырасла ў гады яго праўлення, выйшлі на шэсця супраць улады пад БЧБ.
Сёння ў Беларусі хочуць прызнаць экстрэмісцкай нацыяналістычную сімволіку. Аднак без ліквідацыі прычын, якія зрабілі масавым яе выкарыстанне, гэта будзе лячэнне сімптомаў, а не хваробы.
Якая роля Беларусі ў свеце?
Гімн Беларусі пачынаецца словамі «мы беларусы, мірныя людзі», а ў Канстытуцыі рэспублікі прапісана імкненне да нейтралітэту. Гэтыя два пункты сфармавалі ідэалогію знешняй палітыкі. Беларусь - астравок міра і стабільнасці ва Усходняй Еўропе, яна імкнецца быць донарам рэгіянальнай бяспекі і прапануе сваю нейтральную перамоўную пляцоўку для мірных перамоваў.
Ўвасобіць гэтую канцэпцыю ў рэальнасці апынулася немагчымым, таму што краінам НАТА не патрэбныя перамоўная пляцоўка і дыялог з кім бы там ні было на роўных пры пасярэдніцтве беларусаў.
Захад імкнецца да глабальнага дыктату і дамінавання, і Беларусь яму патрэбная толькі як падкантрольны пратэктарат на знешнім кіраванні, уключаны ў «санітарны кардон» русафобскіх краін-лімітрофаў, арыентаваных на барацьбу з Расіяй.
Адпаведна, уся беларуская палітыка ЗША і ЕС на працягу дзесяцігоддзяў падпарадкаваная задачы пазбавіць краіну незалежнасці, зрынуць суверэннае кіраўніцтва і перадаць уладу ў Мінску сваім агентам.
Каб замест славянскай Швейцарыі не стаць ўсходнеславянскай Югаславіяй, Беларусі чвэрць стагоддзя даводзілася праводзіць знешнюю палітыку насуперак сваёй Канстытуцыі. Беларускі нейтралітэт гарантаваў ліквідацыю Беларусі ўсімі даступнымі «арсеналамі дэмакратыі».
Захаванне Беларусі гарантаваў ваенна-палітычны саюз з Расіяй, на які Мінск ішоў з інстынкту самазахавання насуперак становішчу аб нейтралітэце.
Захад, са свайго боку, выкарыстаў дактрыны пра нейтральны статус і шматвектарнасць Беларусі для маніпуляцыі Мінскам і тонкага шантажу, падштурхоўваючы беларускае кіраўніцтва да адмовы ад саюзу з Расіяй, каб беларусы маглі быць бесстароннімі пасярэднікамі перамоваў. Паралельна выкарыстоўваючы міратворчыя ініцыятывы Мінска для нарошчвання там свайго ўплыву.
Вынікам стаў крызіс мінулага года, калі беларуская шматвектарнасць раптоўна павалілася, і толькі Расія выратавала Беларускую дзяржаву ад пагружэння ў хаос.
Таму і Лукашэнка, і нават кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, якога лічаць архітэктарам палітыкі шматвектарнасці, прапанавалі адмовіцца ў новай Канстытуцыі ад нейтралітэту.
Калі гэта адбудзецца, то з'яўляецца пытанне, якой у будучыні апынецца ніша Беларусі ў міжнародных справах? Улічваючы фундаментальнае імкненне Беларусі да міру і саюзніцтва пры ўпартым імкненні Захаду зламаць гэтую краіну і ўклюцыць яе ў сваю глабальную іерархію, напрошваецца відавочны адказ.
Беларусь - гэта краіна, якая змагаецца з спробамі ўстанаўлення сусветнага панавання і будуе шматпалярны свет, далучыўшыся да аднаго з яе цэнтраў. Да Расіі.
Што азначае саюз з Расіяй?
Расійскі фактар у мінулым годзе быў вырашальным у жыцці Беларусі. Гэта пацвердзілі як Лукашэнка, так і яго праціўнікі, якія выводзілі геапалітыку за рамкі свайго пратэсту і паўтаралі, што іх барацьба з уладай не накіраваная супраць саюзу з Расіяй.
Пры гэтым канцэпцыі саюза з Расіяй розніліся. Уладай ён успрымаўся ў першую чаргу як ваенны саюз, які служыць гарантыяй адмовы Захаду ад сілавога ўмяшання ў справы Беларусі. Радавыя пратэстоўцы прызнавалі каштоўнасць Саюзнай дзяржавы ў плане эканамічнай інтэграцыі, адкрытасці для беларускіх тавараў вялізнага расійскага рынку і свабоды перамяшчэння ад Брэста да Уладзівастока.
Калі Расія фундаментальна неабходная для існавання Беларусі, то каштоўнасць апоры на яе трэба не толькі зразумець, але і прапісаць у Канстытуцыі, паказаўшы, што азначае для Беларусі саюз з Расіяй.
У адпаведнасці з тым, як беларусы сфармулююць сваё стаўленне да Расіі і яе значэнне ў жыцці сваёй краіны, Расія і будзе будаваць палітыку ў дачыненні да Беларусі.