Асноўным сімвалам беларускага пратэсту зрабіўся бел-чырвона-белы (БЧБ) сцяг. Ён быў дзяржаўным сцягам Беларусі ў 1991-1995 гадах, калі ідэалагічны тон у рэспубліцы задавалі нацыяналісты на чале з Беларускім народным фронтам Зянона Пазняка. Пасля 1995 года гэты сцяг ператварыўся ў сцяг нацыяналістычнай апазіцыі, якая не мела шырокай падтрымкі ў беларускім грамадстве.
З чым звязаны неверагодны ўсплёск папулярнасці бел-чырвона-белай сімволікі? Гэтыя сцягі ня толькі абсалютна дамінуюць на пратэстных акцыях. Іх вывешваюць у вокнах дамоў падобна таму, як вывешваліся расійскія трыкалоры ў Севастопалі і Крыме падчас «рускай вясны» 2014 года. З-за сцягоў грамадзяне ўступаюць у канфлікты з «ціхарамі» (пераапранутымі ў цывільнае супрацоўнікамі праваахоўных органаў), якія спрабуюць зняць самавольна ўсталяваныя сімвалы.
Бел-чырвона-белы сцяг ўспрымаецца не проста як сімвал пратэсту, але і як сцяг «новай Беларусі», якая паўстане ў выпадку перамогі пратэстуючых. Больш за тое, БЧБ абвяшчаецца «сапраўдным» нацыянальным сімвалам, у адрозненне ад цяперашняга афіцыйнага чырвона-зялёнага палотнішча, якое ў вачах пратэстуючых ўсё больш асацыюецца з прававым бязмежжам, гвалтам з боку праваахоўных органаў і фальсіфікацыямі на выбарах.
Можна сказаць, што ў Беларусі ўжо разгарнулася паўнавартасная вайна сімвалаў.
Чаму БЧБ-сцяг папулярны?
Беларускія нацыяналісты любяць распаўсюджваць міф аб старажытнасці бел-чырвона-белага сцяга. Аднак пры тым, што падобнае спалучэнне колераў цалкам традыцыйнае і шырока распаўсюджанае, выкарыстанне сцяга такі расфарбоўкі на беларускіх землях у далёкім мінулым ніяк не задакументавана.
Як і большасць сцягоў «маладых» ўсходнееўрапейскіх нацый, якія не мелі ў мінулым устойлівай традыцыі дзяржаўнасці, БЧБ-сцяг з'явіўся прадуктам бурнага нацыянальнага будаўніцтва пачатку ХХ стагоддзя і мае канкрэтнага аўтара - архітэктара Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
У якасці сімвала нацыянальнага самавызначэння бел-чырвона-белы сцяг паспрабавалі выкарыстоўваць дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак ініцыятыва малалікіх нацыянал-рамантыкаў так і не знайшла шырокага водгуку, і БНР згінула ў рэвалюцыйным віры як i многiя iншыя эфемерныя ўтварэнні, абвешчаныя у тыя дні на руінах Расійскай імперыі.
Нашмат больш паспяховым апынулася левае крыло беларускіх нацыяналістаў, якія здолелі ўцерціся ў давер да бальшавікоў і навязаць ім сваё бачанне беларускага пытання. Аднак далейшае нацыянальнае будаўніцтва на беларускіх землях адбывалася ўжо пад чырвоным савецкім сцягам, рэгіянальнай версіяй якога стаў чырвона-зялёны сьцяг БССР з вертыкальнай паласой арнаменту збоку, які з'явіўся ў 1951 годзе і быў прамым продкам сучаснага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Бел-чырвона-белы сцяг застаўся сімвалам нешматлікай беларускай эміграцыі, якая не прыняла савецкую ўладу.
Прадстаўнікі гэтай плыні паспрабавалі ўзяць рэванш за свой папярэдні пройгрыш у гады Другой сусветнай вайны, разгарнуўшы «нацыянальнае будаўніцтва» пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў шэрагах калабарацыйных фармаванняў.
Чарговае прышэсце БЧБ ў Беларусь адбылося ў гады перабудовы і распаду СССР. У гэты перыяд на хвалі адмаўлення ўсяго савецкага паднятае Беларускім народным фронтам бел-чырвона-белае палотнішча здавалася безальтэрнатыўным сімвалам новай беларускай дзяржаўнасці.
Аднак першыя гады незалежнасці апынуліся для беларускага грамадства сапраўдным шокам - не толькі з-за рэзкага падзення ўзроўню жыцця, але і з-за агрэсіўнай культурна-моўнай палітыкі, развязанай пад ціскам БНФ, якая апынулася вельмі дыскамфортнай для рускамоўнай большасці. Усё гэта вельмі хутка знішчыла аўтарытэт бел-чырвона-белага сцяга як нацыянальнага сімвала.
Гісторыя выкарыстання гэтага сцяга калабарантамі таксама аказвалася важкім аргументам супраць яго для пакаленняў, выхаваных на героіке Вялікай Айчыннай вайны.
Вось чаму на рэферэндуме 1995 года большасць беларусаў падтрымала вяртанне злёгку перайначанага чырвона-зялёнага сцяга. Сумнявацца ў дакладнасці вынікаў таго рэферэндуму не даводзіцца, бо тады Аляксандр Лукашэнка яшчэ не меў такога усеахопнага кантролю над палітычнай сістэмай рэспублікі, уключаючы ЦВК.
Але гісторыя БЧБ-сцяга на гэтым не скончылася. Яго падзенне адначасова стала пачаткам рэабілітацыі і ўзыходжання да новага поспеху.
З цягам часу і паслабленнем міфалогіі Вялікай Айчыннай вайны гісторыя калабарацыянізму паступова перастала ўспрымацца як нязмыўная пляма на рэпутацыі БЧБ-сцяга ў вачах маладых пакаленняў.
Затое рамантычная гісторыя гэтага сцяга як першага нацыянальнага сімвала стала адыгрываць ўсё большую ролю.
Эпоха 1991-1995 гадоў, калі БЧБ быў дзяржаўным сімвалам, у свядомасці маладых беларусаў усё часцей стала ўспрымацца як час няспраўджаных надзеяў і страчаных магчымасцяў, а рост незадаволенасці доўгім праўленнем Аляксандра Лукашэнкі надаў бел-чырвона-беламу сцягу новы сэнс - ён пачаў успрымацца як сцяг барацьбы за свабоду і перамены.
Што не так з чырвона-зялёным сцягам?
Чаму афіцыйны чырвона-зялёны сцяг так і не здолеў укараніцца ў якасці легітымнага сімвала ў свядомасці палітычна актыўнай часткі беларускага грамадства?
Сцяг, які адсылае да традыцый Беларускай ССР, быў прыняты на хвалі савецкай настальгіі, якая ўспыхнула на фоне сацыяльна-эканамічнага шоку і ваяўнічай беларусізацыі пачатку 90-х.
Аднак рэсурс савецкай настальгіі апынуўся абмежаваным. Чырвона-зялёны сцяг застаўся сімвалам настальгіі, але ніякага праекта будучага, звязанага з ім, грамадству прапанавана так і не было.
Кансервацыя і падтрыманне на плаву савецкіх індустрыяльных гігантаў і захаванне савецкай «сацыялкі» дазволілі змякчыць шок пераходнага перыяду, аднак з цягам часу такая мадэль пачала ўспрымацца як тупіковая.
Фактычная адмова ад глыбокай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з Расіяй, на рынак якой быў арыентаваны ўвесь беларускі прамысловы комплекс, робіць яго далейшае выжыванне ўсё больш туманным, ператвараючы ў бяздонную прорву бюджэтных датацый.
Сацыяльны пакет, які быў прадметам гонару Лукашэнкі, таксама становіцца ўсё больш худым. На гэтым фоне ў рэспубліцы паспела скласціся афіляваная з уладай праслойка буйнога бізнесу, што робіць апеляцыі да савецкіх традыцый і сацыялістычных ідэй яшчэ менш пераканаўчымі.
У гэтых умовах чырвона-зялёны сцяг, пазбаўлены прыгожай нацыянальнай міфалогіі, здольнай скласці канкурэнцыю БЧБ, усё больш і больш прайграваў у вачах грамадства.
У выніку БЧБ з яго рамантычным міфам і больш выйгрышнай эстэтыкай (чырвона-зялёная гама афіцыйнага сцяга даўно атрымала ў народзе іранічную мянушку «закат над балотам») аказваецца больш прывабным як для гарадскога класа, так і для моладзі - найбольш актыўна і пратэстна настроеных сацыяльных груп.
Нацыяналістычны рэванш?
Немалую ролю ў папулярызацыі БЧБ-сцяга адыграла і тое, што на працягу ўсяго перыяду праўлення Лукашэнкі ролю «апазіцыі яго вялікасці» выконвалі практычна выключна беларускія нацыяналісты.
Менавіта таму БЧБ ператварыўся ў безальтэрнатыўны сцяг пратэсту - ніякіх іншых сімвалаў папросту няма.
У сувязі з гэтым узнікае заканамернае пытанне: ці не перарастуць пратэстныя выступы ў Беларусі ў нацыяналістычны рэванш? Такая рызыка, безумоўна, ёсць.
Любая рэвалюцыя (а тое, што ў Беларусі адбываецца менавіта спроба рэвалюцыі, не выклікае сумненняў) заўсёды будуецца на радыкальным адмаўленні папярэдняй улады.
Радыкальны разрыў з «спадчынай Лукашэнкі» будзе азначаць змену не толькі сцягоў, але і ідэалагічных арыенціраў у цэлым.
Улічваючы, што сам Лукашэнка прыйшоў да ўлады на адмаўленні нацыяналістычнага "адраджэння" 1991-1995 гадоў, сённяшнія пратэстоўцы з гатоўнасцю ідэалізуюць той перыяд як час страчаных магчымасцяў.
Менавіта дзякуючы такому настрою, у прыватнасці, стала магчымая ідэя вяртання Канстытуцыі 1994 года, якая пазбаўляе рускую мову статусу дзяржаўнай.
Тое, што ідэалагічны вакуум у беларускім грамадстве запаўняецца нацыяналістычнымі ідэямі, цалкам заканамерна.
Нацыяналісты пры Лукашэнку фактычна здабылі манаполію на любую пратэстную актыўнасць.
Падтрымкай беларускага нацыяналізму сістэматычна займаліся заходнія гульцы - на фоне поўнай адсутнасці якой-небудзь контргульні з боку Расіі. Тое, што вуліцы беларускіх гарадоў апанавалі бел-чырвона-белыя сцягі, з’яўляецца толькі знешняй праявай гэтых падспудных працэсаў, якія ішлі ў беларускім грамадстве доўгі час.