Палітыка Палітыка

Беларусы і рускія - адзіны народ: ці ёсць альтэрнатыва беларускаму нацыяналізму?

Крыніца малюнка: tut.by
 

Сучасная беларуская дзяржава мае патрэбу ў ідэалагічнай альтэрнатыве беларускаму нацыяналізму, які, хоць і застаецца ідэалогіяй апазіцыйнай меншасці, захоўвае дэструктыўны ўплыў у сілу згуртаванасці і фанатызму сваіх паслядоўнікаў. Такой альтэрнатывай мог бы стаць абноўлены заходнерусізм - ідэалогія агульнарускага адзінства беларусаў і рускіх, якая распрацоўваелася беларускай грамадскай думкай XIX-XX стагоддзяў.

Праз амаль трыццаць гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці беларускае грамадства так і не набыла выразнай нацыянальнай свядомасці.

З аднаго боку, існуе беларускі нацыяналізм - цэласная і ўнутрана несупярэчлівая ідэалогія, якая ўяўляе з сябе класічны этнамоўны нацыяналізм ўсходнееўрапейскага ўзору. Па сутнасці, менавіта гэты этнанацыяналізм быў пакладзены ў аснову нацыянальнага будаўніцтва яшчэ пры ўтварэнні БССР.
З іншага боку, гэты нацыяналістычны праект так і не ўкараніўся ў беларускім грамадстве, застаўшыся светапоглядам невялікай, хоць і вельмі «пасіянарнай» і крыклівай праслойкі.

Самі нацыяналісты тлумачаць свае няўдачы «шкоднасным» уплывам з боку Расіі, якая ўтрымлівае беларусаў на арбіце «рускага свету», аказваючы на іх асімілюючы ўплыў і не даючы здабыць завершаную і «правільную» нацыянальную свядомасць.

Адпаведна, нацыяналісты імкнуцца давесці свой праект да лагічнага завяршэння, што будзе азначаць крыжовы паход супраць рускай мовы і культуры ў Беларусі, разрыў палітычных і эканамічных сувязяў з Расіяй, паслядоўнае навязванне антырасійскіх фобій і ўстановак.

Наступствы менавіта такога курсу назіраюцца на сучаснай Украіне.
У Беларусі спроба нацыяналістычнага рэваншу ў пачатку 1990-х гг. пацярпела паразу, і дзякуючы гэтаму было забяспечана адносна ўстойлівае і паспяховае па постсавецкіх мерках развіццё на працягу чвэрці стагоддзя.

Адмова ад жорсткай моўнай палітыкі «украінскага» тыпу пазбавіла беларускае грамадства ад вострай канфліктнасці і напружанасці на культурна-моўнай глебе, а саюз з Расіяй забяспечыў рэсурсную базу для функцыянавання беларускай эканомікі.

Аднак казаць, што ў беларускага грамадства ёсць антыдот супраць нацыяналізму, таксама нельга.

Нягледзячы на тое, што сярэднестатыстычны беларус з’яўляецца рускамоўным і яго светапогляд утвораны ў прасторы рускай культуры, на ідэалагічным узроўні застаецца дамінуючай змягчоная неасавецкая версія этнанацыяналістычныга дыскурсу.

У яго рамках беларусы разглядаюцца як адмысловая этнанацыянальная супольнасць, адметнымі рысамі якой з'яўляюцца ўласныя, асобныя нацыянальная мова і культура. Адносіны з Расіяй і рускімі апісваюцца ў духу канцэпцыі «братэрскіх народаў», якая засталася з савецкіх часоў.

Такая ідэалагічная канструкцыя аказваецца вельмі хісткай і ўразлівай для нацыяналістычнай крытыкі.

Бо нават будучы «братнімі», беларусы і рускія ўсё роўна застаюцца рознымі народамі, асноўным маркерам адрозненняў паміж якімі з'яўляюцца мова і культура. Таму масавае рускамоўе сярод беларусаў у межах такой трактоўкі аказваецца як бы «па-за законам» і не можа быць растлумачана ніяк інакш, акрамя як асіміляцыяй з боку «старэйшага брата».

Гэта, у сваю чаргу, стварае перадумовы для аднаўлення жорсткіх «беларусізатарскіх» практык і геапалітычнага развароту ад Расіі. Нацыяналісты навязваюць беларускаму грамадству комплекс непаўнавартасці з-за выкарыстання ім «чужой» мовы і забыцця сваёй нацыянальнай культуры.

У выніку рускамоўныя людзі аказваюцца ідэалагічна абяззброенымі перад беларускім нацыяналізмам і змушанымі змірыцца і прыняць палітыку "нацыянальнага адраджэння".

Менавіта такая ідэалагічная аперацыя была праведзеная над рускамоўнымі жыхарамі Украіны. Яна абумовіла вельмі нізкі ўзровень іх супраціву прымусовай «украінізацыі».

Рускамоўная суполка Украіны апынулася дэмаралізаванай, раз'яднанай і не маючай суцэльнай сістэмы аргументаў і контраргументаў супраць украінскага нацыяналізму, што абумоўлівае перманентныя паразы «рускай Украіны» і заганяе «рускіх украінцаў» ва ўнутраную, а ўсё часцей і ў цалкам рэальную эміграцыю.

Аналагічны лёс можа чакаць і «рускую Беларусь».

Праціўнікі беларускага нацыяналізму і прыхільнікі саюза з Расіяй не маюць цэласнага светапогляду. «Русафільства» ў сучаснай Беларусі ўяўляе з сябе мудрагелістую эклектычная сумесь з савецкай настальгіі, «братэрства народаў», еўразійства і таму падобнага.

Акрамя таго, беларускія «русафілы» раз'яднаныя і расколатыя на варожыя групоўкі (хрэстаматыйны прыклад - варожасць «саветафілаў» і «антысаветчыкаў»).

Не маючы ідэалагічнай і арганізацыйнай згуртаванасці, яны не могуць прадстаўляць пераканаўчай процівагі кансалідаваным беларускім нацыяналістам, якія маюць фінансавае і арганізацыйнае падсілкоўванне на Захадзе і ўсё больш паспяхова навязваюць дзяржае і грамадству свае мэты і погляды.

Вось чаму важна мець суцэльную сістэму аргументацыі, якая пазбавіць грамадзян Беларусі ад навязанага нацыяналістамі комплекса віны і дазволіць стварыць несупярэчлівую карціну гістарычнага мінулага, а таксама вобраз будучага, які не будзе патрабаваць гвалтоўнага адрачэння ад сябе праз адмову ад рускай мовы і разрыў культурных, палітычных і эканамічных сувязяў з Расіяй.

Па вялікім рахунку, нічога вынаходзіць ў гэтым плане не трэба.

Канцэпцыі, якія абгрунтоўваюць арганічнасць для беларусаў цеснага саюза з Расіяй, не толькі палітычнага і эканамічнага, але і культурна-моўнага, паспяхова развіваліся ў дарэвалюцыйны перыяд.

Пасля гэтыя канцэпцыі атрымалі зборнае найменне заходнерусізму.

Характэрна, што тэрмін «заходнерусізм» быў першапачаткова прыдуманы апанентамі гэтай ідэйнай плыні і выкарыстоўваўся ў негатыўным, асуджаючым значэнні - як «шавіністычная» ідэалогія, якія адмаўляе нацыянальную суб'ектнасць і самабытнасць беларусаў.

Менавіта так разумеў заходнерусізм Аляксандр Цвікевіч, які апісаў яго ў 1920-х гадах у аднайменнай кніжцы. Ўяўленне пра заходнерусізм як пра «рэакцыйную» і «шавіністычную» з'яву ўкаранілася ў грамадазнаўства Беларускай ССР. У гэтай якасці заходнерусізм супрацьпастаўляўся «адзіна правільнай» ленінскай нацыянальнай палітыцы, што ажыццяўлялася ў СССР.

Сучаснымі беларускімі нацыяналістамі паняцце «заходнерусізм» таксама выкарыстоўваецца ў выключна лаянкавым значэнні, і яны нярэдка называюць сваіх апанентаў «заходнерусамі» нароўні з «саўкамі», «ватоўкамі», «каларадамі» і іншымі абуральнымі мянушкамі.

Можа здацца, што ідэйная плынь, якая ўтваралася ў зусім іншых гістарычных умовах, даўно маральна састарэла і ніяк не адпавядае сучасным рэаліям. Менавіта так спрабуюць прадставіць заходнерусізм яго сённяшнія апаненты.

Сапраўды, натуральнае развіццё заходнерускага дыскурсу было перапынена рэвалюцыяй 1917 году і наступным савецкім і постсавецкім нацыянальным будаўніцтвам. Класічныя заходнерускія тэксты, у асноўным прысвечаныя інтэрпрэтацыі беларускай гісторыі і этнаграфіі з агульнарускіх пазіцый і арыентаваныя на Расійскую імперыю як «матчыну» дзяржаву ўсіх усходніх славян, здаюцца цалкам адарванымі ад сучасных рэалій.

Тым не менш, менавіта на іх аснове можна сфармуляваць ідэалогію, актуальную для сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы.

У наступных матэрыялах мы раскажам, што ўяўляў з сябе класічны беларускі заходнерусізм, якія былі гістарычныя і светапоглядныя перадумовы яго ўзнікнення, а таксама якім чынам ідэйная спадчына заходнерусізму можа быць выкарыстана ў адносінах да сучаснай Беларусі і беларуска-расійскіх стасункаў.

 

Артыкул даступны на іншых мовах: